Беларуская Служба

Беларусбанк спыніў выдачу крэдытаў на куплю жытла

05.05.2020 08:02
З 1 траўня 2020 года прыём новых заяваў на крэдыты на агульных умовах банка прыпынены.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/Fabio Balb

Пра гэта Tut.by паведамілі ў кантакт-цэнтры банка. З 1 траўня 2020 года прыём новых заяваў на крэдыты на агульных умовах банка прыпынены, — распавялі ў кантакт-цэнтры Беларусбанка.

Гаворка ідзе пра крэдыты на куплю жылля. У банку ўсё яшчэ можна ўзяць крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля. Таксама дзейнічае крэдытная праграма з забудоўшчыкамі-партнёрамі на долевае будаўніцтва жылля, крэдыты на набыццё і будаўніцтва жылля па сістэме будзберажэнняў, крэдыт на набыццё (рэканструкцыю) жылля з выкарыстаннем субсідый на пагашэнне, а таксама крэдыт на будаўніцтва дачы.

На пытанне пра тое, калі будзе адноўлена крэдытаванне на куплю жылля, у кантакт-цэнтры адказалі, што «на бягучы момант такая інфармацыя не паступала».

эж