Міністр унутраных справаў Беларусі Юры Караеў 5 траўня адказаў на пытанні журналістаў пасля паседжаньня Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншага ён расказаў, што на COVID-19 захварэлі каля 500 міліцыянтаў, 34 ужо паправіліся, але некалькі на штучнай вентыляцыі лёгкіх, піша Свабода.
«Яшчэ сёння ў стадыі выпіскі некалькі супрацоўнікаў, – расказаў міністр. – У асноўным [хвароба] працякае бессімптомна.
Нехта ў лякарні. Ёсць некалькі чалавек на ШВЛ. Ёсць такія, каго перавялі з ШВЛ у звычайную палату. Як і гаварылася, маладыя пераносяць лягчэй. Мы адсочваем сваіх супрацоўнікаў.
Вядома, у нас асаблівы склад. Мы супрацоўнікаў падбіраем па здароўі, дыспансерызацыя не такая лёгкая, а больш пільная. Таму ў нашых супрацоўнікаў запушчаных выпадкаў няма. Мы больш здаровыя».
Па словах Юрыя Караева, у лік 500 хворых уваходзяць прадстаўнікі розных падраздзяленняў – патрульна-паставой службы, дэпартаменту аховы, унутраных войскаў, курсанты акадэміі МУС, у шпіталі МУС захварэла каля 20 медыкаў.
Як адзначыў міністр, сярод захварэлых міліцыянтаў ёсць блізкія медыкаў, якія працуюць з хворымі на каранавірус.
нг