У Беларусі каранавірус пашырае сваю абсяг. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на раніцу 5 мая на Ковід-19 захварэла амаль 17,5 тыс. чалавек. Гэта прыкладна на тры тысячы больш, чым у Польшчы, пры колькасці насельніцтва ў чатыры разы меншай. Памерла (зноў жа па статыстыцы дзяржавы) 103 асобы. Мала хто ў краіне верыць афіцыйным дадзеным. З рэгіёнаў паступаюць паведамленні, што бальніцы заваленыя хворымі нетыповай пнеўманіяй.
Напрыклад, у Баранавічах, па звестках тэлеграм-каналу «Баста», наркалогію ў мясцовым шпіталі залажылі за тры дні пацыентамі з пнеўманіяй. Не хапае нават штатываў для капельніц, людзі чакаюць у чарзе, каб паставіць капельніцу. У гарадской бальніцы нумар адзін хварэюць бухгалтары і эканамісты.
У Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці – ачаг інфекцыі. Звыш 125 заражаных. Кантакты першага ўзроўню ходзяць па крамах, на працу, сярод іх ёсць і медработнікі.
І яшчэ шмат паведамленняў у падобным тоне. Тым часам прэзідэнт Лукашэнка, як ён сам заявіў, доўга думаў над тым, ці адмяніць ваенны парад перамогі 9 мая. І вырашыў не адмяняць.
нг