Freedom House апублікаваў даклад «Нацыі ў пераходным перыядзе». Як адзначаюць у дакладзе, усё больш лідараў дзяржаваў перастаюць нават прыкідвацца, што гуляюць паводле правілаў дэмакратыі, узмацняюць наступ на незалежнасць судоў, грамадзянскую супольнасць, сродкі масавай інфармацыі, выбарчыя сістэмы і іншае, паведамляе „Свабода”.
Найбольш выразна «разрыў дэмакратычнага кансэнсусу» аўтары дакладу бачаць у Цэнтральнай Еўропе і Балканах. Паводле дакладу, самае вялікае падзенне дэмакратычных нормаў і свабодаў цяпер адзначаецца ў Польшчы і Вугоршчыне.
Беларусь у рэйтынгах Freedom House засталася з «кансалідаваным аўтарытарным рэжымам» і сумарным балам на ўзроўні Расіі, хоць і крыху вышэйшым за Азербайджан, Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан. За год ніякіх зменаў у рэйтынгах Беларусі не было, хоць тая ж Расія страціла крыху балаў.
Асобна Беларусь згадваецца ў кантэксце выключэнняў з правілаў аб тым, што ўлады не даюць пратэстоўцам дасягнуць іхных мeтаў. Гэтым выключэннем, заўважае Freedom House, нават у найбольш закрытых краінах сталі экаактывісты:
«Напрыклад, у аўтарытарнай Беларусі шэраг акцыяў пратэсту прымусіў чыноўнікаў прыпыніць будаўніцтва планавага заводу акумуlaтараў у Берасці, хаця арганізатараў неаднаразова затрымлівалі, перш чым іхная рашучасць дала плён», — пішуць у дакладзе Freedom House і згадваюць таксама пратэсты супраць уранавых шахтаў у Кіргізстане і дамбаў у Чарнагорыі.
аз