Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:webandi/pixabay.com/CC0 Public Domain
Раніцай 6 траўня памёр настацель мінскага храма Марыі Магдалены Іаан Харашэвіч. Яму было 87 гадоў. Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў ягоны зяць, настаяцель храма-помніка Усіх Святых Фёдар Поўны.
Харашэвіч быў адным з найстарэйшых і найбольш паважаных святароў Мінска. Сёлета ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі прэмію за духоўнае адраджэнне. Амаль трыццаць гадоў ён быў настаяцелем храма Марыі Магдалены. Гэта была першая царква ў Мінску, якой дазволілі службы ў часы СССР пасля доўгага перыяду забароны на адкрыццё храмаў.
аз