Па стане на раніцу 7 траўня ў Беларусі каранавірус выяўлены ў 20 168 чалавек, што складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. Цягам апошніх сутак былі выяўленыя 913 новых неосьбітаў хваробы. Такія лічбы агучыла прэсавая лужба Міністрэсртва аховы здароўя Беларусі.
Паводле афіцыйных звестак, 116 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй памерлі.
Тым часам, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў чарговы раз нагадаў пра важнасць мер фізічнага дыстанцыявання, каб «прадухіліць лавінападобны рост новых выпадкаў COVID-19, і даць магчымасць сістэме аховы здароўя спраўляцца з патокам пацыентаў і дазволіць атрымаць кожнаму неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб'ёме».
«Без адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання хуткі рост колькасці новых выпадкаў захворвання можа перавысіць магчымасці сістэмы аховы здароўя па аказанні неабходнай медыцынскай дапамогі», — цытуе Бердыклычава газета "Наша Ніва".
Што да правядзення парада 9 траўня, то на думку прадстаўніка СААЗ, скапленні людзей, пры якіх немагчыма забяспечыць дыстанцыю паміж імі ў 1,5-2 метра, павышаюць рызыку перадачы віруса і спрыяюць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі.
Адной з рэкамендацый СААЗ па ўзмацненні мер фізічнага дыстанцыявання з'яўляецца перанос або адмена масавых сходаў людзей, уключаючы спартыўныя, культурныя, палітычныя і рэлігійныя мерапрыемствы.
эж