Беларуская Служба

Беларускія праваабаронцы заклікаюць да салідарнасці з затрыманымі

11.05.2020 10:01
У Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю актывістаў і праваабаронцаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская Праваабарончая Школа разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запускаюць Майстэрню паштовак салідарнасці, паведамляе spring96.org.

Паводле прадстаўнікоў згаданых арганізацый, з кожным днём спісы затрыманых і арыштаваных на суткі актывістаў і актывістак, журналістаў ды праваабаронцаў растуць.

"Мы лічым важным выказаць салідарнасць усім, хто зараз апынуўся ў няволі праз рэалізацыю свайго права на свабоду мірных сходаў", - адзначаюць арганізатары мерапрыемства.

Пра тое, чаму важна выказваць салідарнасць (асабліва зараз), каму і куды дасылаць паштоўкі, што ў іх пісаць і як зрабіць іх дома самастойна можна будзе паразважаць 11 траўня ў 19:00 у Zoom.

Рэгістрацыя па спасылцы: https://bit.ly/2WEwcfD.

Нагадваем, у Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю, між іншым, прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.
 
У тым ліку, праваабаронцу «Вясны» з Берасця паведамілі, што адразу пасля традыцыйнай акцыі “кармлення галубоў” 10 траўня перастаў выходзіць на сувязь іхны калега Уладзімір Вялічкі, які займаўся назіраннем за мерапрыемствам.

Лёс зніклага праваабаронцы таксама непакоіць ягоных сяброў і калег.

аз