Беларуская Служба

Першы танкер з нафтай з Саудаўскай Аравіі для Беларусі прыбыў у Клайпеду

12.05.2020 09:48
Для поўнай месячнай загрузкі беларускім нафтаперапрацоўчым заводам патрэбна каля 2 млн сыравіны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlan Budman/Shutterstock.com

Ноччу ў Клайпеду прыбыў першы танкер з саудаўскай нафтай для Беларусі, паведаміў прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, танкер даставіў 87 тыс. т сыравіны, у сераду пачнецца разгрузка. З Клайпеды нафту па чыгунцы даставяць на наваполацкі «Нафтан», інфармуе «Еўрарадыё».

Пра тое, што Беларусь купіла нафту ў саудаўскай кампаніі Saudi Aramco, стала вядома ў канцы красавіка. Saudi Aramco – нацыянальная нафтавая кампанія Саудаўскай Аравіі, яна цалкам кантралюецца ўрадам.

У траўні Беларусь збіраецца набыць у Расіі 1 млн 130 тыс. т нафты. Астатні аб'ём плануецца купіць у альтэрнатыўных крыніц, пошук якіх вёўся з канца 2019 года, калі ўзніклі праблемы з пастаўкамі «чорнага золата» з Расіі. Для поўнай месячнай загрузкі беларускім нафтаперапрацоўчым заводам патрэбна каля 2 млн сыравіны.

вс

на фота: танкер - ілюстрацыйны здымак