Урачыстасці з нагоды 500-годдзя Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра ў Жыровічах і 550-годдзя здабыцця іконы Божай Маці Жыровіцкай перанесены з-за пандэміі каранавіруса, інфармуе партал naviny.by.
Як паведамілі ў прэс-службе Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, урачыстасці меркавалася правесці 19 і 20 мая непасрэдна ў Жыровіцкай абіцелі, аднак «у сувязі з неспадзяванай, складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй прынята рашэнне перанесці памятныя юбілейныя мерапрыемствы на больш позні тэрмін».
«Новыя даты правядзення царкоўна-грамадскіх мерапрыемстваў будуць вызначаны пасля завяршэння эпідэміі. Інфармацыя пра новую дату будзе паведамлена дадаткова », – гаворыцца ў паведамленні.
З 20 красавіка па 8 мая архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Жыровіцкага манастыра і рэктар размешчанай у ім Мінскай духоўнай семінарыі, ляжаў у шпіталі з пнеўманіяй.
Меркавалася, што на ўрачыстасці з нагоды 500-годдзя Жыровіцкага манастыра прыедзе патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
вс
здымае мае ілюстрацыйны характар