Беларускія культурныя ўстановы з нецярпеннем чакаюць заканчэння пандэміі каранавіруснай інфекцыі і запрашаюць сваіх прыхільнікаў да будучыя мерапрыемства. Напрыклад, Галерэя «Ў» прапануе высылаць праекты культурных мерапрыемстваў:
"Шаноўныя сябры! Як вы памятаеце, у сувязі з пандэміяй мы часова прыпынілі сваю дзейнасць. Але мы спадзяемся, што гэта хутка скончыцца, і мы зноў адчынім нашу прастору, каб ажыццяўляць новыя цікавыя праекты і, канешне, сустрэцца з усімі вамі. Таму мы запрашаем вас для супрацоўніцтва – дасылайце заяўкі на правядзенне праектаў, якія можна рэалізоўваць на нашай пляцоўцы.
Зона нашых цікаўнасцей – адукацыйныя праграмы для дзяцей і дарослых у сферы культуры і мастацтва, лекцыйна-дыскусійныя падзеі, мастацкія праекты, канцэрты, мерапрыемствы сацыяльнай арыентацыі. Дасылайце свае прапановы, запаўняйце заяўку – мы гатовы падтрымаць найбольш цікавыя некамерцыйныя праекты нашымі тэхнічнымі рэсурсамі і прасторай. Як толькі небяспечная сітуацыя спыніцца – мы пачнем разам увасабляць у жыццё вашыя задумкі!
Для гэтага ў распараджэнні Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» ёсць прасторная і намоленая культурнымі падзеямі прастора. Заля, якую можна (і трэба!) выкарыстоўваць для разнастайных выдатных мерапрыемстваў: праектаў, лекцый і прыгод. Шмат паветра, вялізныя вокны, экран, каб глядзець, калонкі, каб слухаць, крэслы, каб сядзець і свабода, каб рабіць усё, што заўгодна! А таксама, што немалаважна, круты і смачны вінны бар на адлегласці выцягнутай рукі!
Мы заўсёды гатовыя да цікавага партнёрства і класных праектаў у нашай прасторы на ўзаемавыгадных і вельмі шчадралюбных умовах".
Галерэя «Ў»
нг