Беларуская Служба

Беларусь далучылася да Канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў

14.05.2020 09:02
У прыватнасці, канвенцыя абавязвае ўсе ўрады дзяржаў-удзельніц распрацаваць і выконваць план кіравання баласнымі водамі.
P
PучкаPhoto: PDPics /pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь далучылася да Міжнароднай канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў і кіраванні імі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў, генеральны сакратар Міжнароднай марской арганізацыі паведаміў аб дэпаніраванні 23 сакавіка 2020 года дакумента аб далучэнні Беларусі да канвенцыі, прынятай у Лондане 13 лютага 2004-га, з папраўкамі ад 13 красавіка 2018 года. Канвенцыя ўступіць у сілу для Беларусі з 23 чэрвеня 2020 года.

У канвенцыі змешчаны нормы й правілы абыходжання з баласнымі водамі й ападкамі з мэтай прадухілення пераносу непажаданых водных арганізмаў і патагенаў з аднаго рэгіёна ў іншы. У прыватнасці, яна абавязвае ўсе ўрады дзяржаў-удзельніц распрацаваць і выконваць план кіравання баласнымі водамі.

аз