Беларуская Служба

Польскае МЗС фінансуе вэбінары для беларускіх падлеткаў

20.05.2020 17:21
Вэбінар па бяспечных паводзінах у інтэрнэце прызначаны для падлеткаў і запланаваны на 22 траўня.
  .
Дзеці й інтэрнэт.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзіцячы фонд ААН у партнёрстве з МУС Беларусі, кампаніяй МТС і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы прадаўжае серыю бясплатных вэбінараў для бацькоў дзяцей малодшага школьнага й падлеткавага ўзросту, а таксама падлеткаў па пытаннях бяспечных паводзін у інтэрнэце.

Другі вэбінар прызначаны для падлеткаў і запланаваны на 22 траўня, паведамілі БЕЛТА ў ЮНІСЕФ у Беларусі.

Мерапрыемства пачнецца ў 16.00, на ім хлопчыкі ій дзяўчынкі даведаюцца, як справіцца з тролямі ў інтэрнэце і ўрэгуляваць канфлікт. Сваімі парадамі з аўдыторыяй падзеліцца псіхолаг. Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца да 21 траўня ўключна.

Наступныя сустрэчы таксама будуць весці вопытныя псіхолагі, спецыялісты МТС і МУС.

"У перыяд COVID-19 сем'і вымушаны больш заставацца дома, дзе інтэрнэт з'яўляецца мабільным, зручным сродкам стасункаў. Разам з тым ён нясе й рызыкі. Згодна з глабальным даследаваннем ЮНІСЕФ, у якім паўдзельнічаў мільён маладых людзей у 160 краінах свету, да 70,6 працэнта карыстальнікаў інтэрнэту ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў могуць быць падвергнуты кіберзапалохванню, пераследаванням і іншым небяспекам, звязаным з насіллем", - адзначылі ў ЮНІСЕФ.

Паводле даных Белстата, у Беларусі 84 працэнты дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 98,1 працэнта дзяцей ва ўзросце 11-15 гадоў з'яўляюцца карыстальнікамі сеткі. Вынікі праведзенага ў 2017 годзе Нацыянальнага даследавання па ацэнцы сітуацыі з насіллем у адносінах да дзяцей у краіне паказалі, што 9 працэнтаў апытаных вучняў 5-7-х класаў і 18,2 працэнта дзяцей з 8-11-х класаў падвяргаліся насіллю з боку людзей, з якімі пазнаёміліся праз інтэрнэт.

аз