Злучаныя Штаты Амерыкі выдзелілі Беларусі 1,7 мільёна долараў на барацьбу з каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША, паведамляе „Свабода”.
Удакладняецца, што сродкі прызначаныя для фінансавання лабараторый, актывізацыі выяўлення выпадкаў COVID-19, узмацнення эпідэміялагічнага нагляду. Сродкі накіраваныя праз Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці (USAID).
Агулам за апошнія 20 гадоў ЗША выдзелілі Беларусі больш за 300 мільёнаў долараў.
Цяперашні транш ёсць часткай дапамогі ад ЗША 120 краінам і міжнародным арганізацыям. Ад пачатку пандэміі на гэтыя мэты з дзяржаўнага бюджэту ЗША выдаткавана каля 1 мільярда долараў.
Дапамогу таксама атрымалі й іншыя краіны постсавецкай прасторы: Украіна — 15,5 млн долараў, Узбекістан — 3,9 млн, Азербайджан — 3,6 млн, Грузія — 2,7 млн, Арменія — 2,3 млн, Туркменістан — 920 тысяч, Кіргізстан — 900 тысяч.
аз