У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
Па словах Адамовіч, былі затрыманыя 7 чалавек, сярод іх актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, "кандыдатка пратэсту" Анжаліка Жэлезнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі.
Пазней быў затрыманы Валянцін Фралоў, які таксама прысутнічаў у Вярхоўным судзе. Пазней яго адпусцілі. Таксама затрыманы Юлія Лемехава і Дзмітрый Місюк.
Людзі ў цывільным заходзілі ў судовыя залы, дзе ў той час ішло абскарджванне пастановаў Цэнтрвыбаркаму аб нерэгістрацыі часткі ініцыятыўных груп, і выводзілі людзей уніз да аўтобуса. Тры супрацоўніка міліцыі ў форме, якія таксама там знаходзіліся, ніяк не ўмешваліся.
Па апошняй інфармацыі, усіх затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Яны правялі ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і чакаюць судоў.
аз