Беларуская Служба

У вёсках Беларусі пабудуюць амаль паўтары тысячы станцый ачышчэння вады

21.05.2020 15:13
Вада ў Беларусі амаль паўсюль утрымлівае падвышаны ўзровень жалеза, у некаторых рэгіёнах – удвая больш за норму.
Вадаcongerdesign/pixabay.com/CC0

Да 2025 года ў вёсках Беларусі пабудуюць амаль паўтары тысячы станцый ачышчэння вады ад жалеза, паведамляе „Радыё Рацыя”. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў гендырэктар прадпрыемства „Белводаканал” Алег Конан.

„Усе планы па будаўніцтве станцыі абезжалезвання да 2025 года звязаныя з забеспячэннем насельніцтва сельскіх населеных пунктаў чыстай пітной вадой. За мінулы год было пабудавана 272 станцыі абезжалезвання, і яны ўсе былі пабудаваныя ў сельскіх населеных пунктах. І да 2025 года плануецца будаўніцтва 1461 станцыі абезжалезвання ў сельскіх населеных пунктах”, - дадаў Алег Конан .

Вада ў Беларусі амаль паўсюль утрымлівае падвышаны ровень жалеза, у некаторых рэгіёнах – удвая больш за норму. У 2019 годзе на стварэнне новых станцый пайшло больш за 50 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

аз