Колькасць электрамабіляў на беларускіх дарогах да канца 2020 года можа вырасці ў пяць разоў – ад цяперашніх 400 да 2000. Такі прагноз дае «Беларуснафта» – дзяржаўны аператар па стварэнні сеткі электразарадных станцый, паведамляе Радыё «Свабода».
Інфраструктура да такога росту падрыхтаваная. Як сказаў агенцтву «Мінск-Навіны» намесьнік генеральнага дырэктара прадпрыемства Андрэй Коцік, цяпер па краіне дзейнічаюць 264 электразапраўкі Malanka. Гэта азначае, што на кожную электрычную «калонку» прыпадае паўтары машыны з электрарухавіком.
«Усе цэнтральныя аўтамагістралі Беларусі абсталяваныя дастатковай колькасцю электразаправак. Цяпер неабходна павялічыць іх колькасць у Мінску, абласных і раённых цэнтрах», – сказаў адзін з кіраўнікоў «Беларуснафты».
Паводле яго словаў, за наступныя паўтара года электразаправачных станцый стане звыш 600.
13 траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Дакумент прызначыў вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» дзяржаўным аператарам па развіцці электразарадных станцый.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар