Беларуская Служба

На Статкевіча склалі пратакол за ўскладанне кветак

25.05.2020 14:45
Калі адбудзецца суд над палітыкам — пакуль невядома.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

На палітыка Мікалая Статкевіча складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю, да якой прыраўнялі ўскладанне кветак 8 траўня да помніка савецкім салдатам на Вайсковых могілках. Пра гэта Статкевіч заявіў у нядзелю на перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку, паведамляе spring96.org са спасылкай на БелаПАН.

„8 траўня я ўзяў кветкі і прыйшоў сa сваімі сябрамі на Вайсковыя могілкі. Я паклаў гэтыя кветкі да брацкай магілы савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні Мінска. Я здзяйсняю гэта злачынства кожны год, атрымліваецца, з 1992 года. 8 траўня, калі яшчэ няма ляскату тэхнікі гэтых парадаў, мы па нашым старажытным славянскім, беларускім, хрысціянскім звычаі прыходзім да магіл, каб схіліць галаву ў памяць пра тых, хто выратаваў нас… І вось сёлета мяне робяць за гэта злачынцам”, - паскардзіўся Мікалай Статкевіч.

Калі адбудзецца суд над палітыкам — пакуль невядома.

аз