Беларуская Служба

Будслаўскі фэст адкладзены "на пазнейшы час"

26.05.2020 07:09
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч патлумачыў, што арганізаваных пілігрымак у Будстаў не будзе.
Świątynia w Budsławiu w 2013 roku
Świątynia w Budsławiu w 2013 rokuWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі з увагі на пандэмію каранавіруса адклала правядзенне Будслаўскага фэсту. Звычайна гэтае рэлігійнае свята ладзілі на пачатку ліпеня ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, перадае Еўрарадыё. 

2 ліпеня ў каталіцкіх парафіях Беларусі пройдзе літургічная ўрачыстасць. У самім Будславе ў гэты ж дзень адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць. Аднак агульнабеларускае свята, запланаванае на 3–4 ліпеня, "пераносіцца на пазнейшы час".

У каментары Vatican News арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч патлумачыў, што арганізаваных пілігрымак у Будстаў не будзе. Аднак ахвочыя могуць самі прыехаць, ім не будуць забараняць наведваць будслаўскую базіліку.

Будслаўскі фэст ладзіцца ў гонар падзеі, якая нібыта адбылася 2 ліпеня 1588 года. Паводле легенды, тады вернікам з'явілася Панна Марыя. У гонар гэтага быў створаны Будслаўскі абраз Божай Маці, які стаў адным з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Каталіцкі касцёл ладзіць Будслаўскі фэст штогод з 1992-га. У 2018 годзе фэстімпрэзу ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

эж