Беларуская Служба

Лукашэнка даў Бакіеву 70 сотак зямлі ля сваёй рэзідэнцыі

25.06.2020 16:03
Улады Кыргызстана дамагаюцца ад Беларусі выдачы Бакіева, яго сваякоў і паплечнікаў.
Курманбек Саліевіч БакіеўАўтар: Steele C. G. Britton, U.S. Air Force - http://www.manas.afcent.af.mil/; exact source; exact image source (cropped), Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9966394

У сакавіку 2020 года па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі былому кіраўніку Кыргызстана Курманбеку Бакіеву выдзелілі два ўчасткі агульнай плошчай у 70 сотак (45 і 25 сотак) недалёка ад рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі „Заслаўе-2” на Мінскім моры, вынікае з дадзеных Адзінага дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі, паведамляе tut.by.

Курманбек Бакіеў, яго сваякі і сябры збеглі з Кыргызстана пасля красавіцкай рэвалюцыі 2010 года. Тады ў цэнтры Бішкека адбыліся сутыкненні паміж уладай і апазіцыяй, падчас якіх больш за 80 чалавек былі забітыя, больш за 300 пацярпелі. У выніку гэтых падзей у Кыргызстане змянілася ўлада, а Бакіеў пасяліўся ў Беларусі і атрымаў грамадзянства. У 2015 годзе ён пабудаваў дом у Мінску, які ў 2019 годзе падараваў дачцэ.

Курманбеку Бакіеву цяпер 70 гадоў. У Кыргызстане экс-прэзідэнт завочна прысуджаны да 30 гадоў пазбаўлення волі. Улады гэтай краіны дамагаюцца ад Беларусі выдачы Бакіева, яго сваякоў і паплечнікаў, але беларускі бок адмаўляе з прычыны пагрозы палітычнага пераследу на радзіме.

У Беларусі ў былога кіраўніцтва Кыргызстана таксама ёсць і бізнес-інтарэсы. Яны звязаны з Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй (БНБК), якая будуе вялікі завод па вытворчасці ўгнаенняў пад Рудзенскам.

аз