Беларуская Служба

У Беларусі адклалі запуск атамнай электрастанцыі

30.06.2020 11:34
Яшчэ пачатку чэрвеня Лукашэнка абяцаў, што АЭС запусцяць праз некалькі дзён.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ulrike Leone from Pixabay/CC0

Цяпер высвятляецца, што некалькі дзён могуць расцягнуцца на некалькі месяцаў, калі ня год. Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімер Сямашка заявіў 29 чэрвеня, што загрузку ядзернага паліва на БелАЭС пачнуць у жніўні і толькі пасля гэтага адбудзецца фізічны і энергетычны пуск.

«Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, – цытуе Сямашку БелТА. – І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе, у першым квартале прынамсі, цалкам запусцяць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».

Прычыны такіх зменаў не паведамляюцца. Раней беларускія ўлады заяўлялі, што фізічны пуск першага энергаблоку плануюць у ліпені, а ядзернае паліва даставілі на пляцоўку яшчэ ў траўні. 

юл