Апазіцыйны палітык і пісьменнік Павел Севярынец, які ўжо месяц знаходзіцца за кратамі, асуджаны яшчэ на 15 сутак. «Агулам 75 сутак, – піша жонка палітыка і пісьменніка Вольга. – Тэрмін сканчваецца пасля выбараў, 21 жніўня». Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».
8 ліпеня Севярынца не прывезлі ў суд Савецкага раёна сталіцы, ён прысутнічаў праз Skype (але манітор бачыла толькі суддзя). На гэты раз асудзілі за заклікі на вулічную акцыю 7 чэрвеня каля Камароўкі. Там якраз праходзілі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты.
«Умовы яго ўтрымання не змяніліся, – піша Вольга. – На днях яго зноў пасадзілі ў карцар, вады няма, на прагулкі не выводзяць, газеты, кнігі, паперу і асадку не перадаюць».
вс