Беларуская Служба

Спектакль-хіт Купалаўскага пакажуць у новым аўтакінатэатры

09.07.2020 12:02
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – гэта візітоўка тэатра. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneHolgersFotografie /pixabay.com/CC0 Public Domain

Запіс «Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях», аднаго з самых папулярных спектакляў з рэпертуара Купалаўскага тэатра, пакажуць на экране новага аўтакінатэатра ў Мінску.

Як паведамляе тэатр, на які спасылаецца «Еўрарадыё», убачыць пастаноўку ў новым фармаце можна будзе 10 ліпеня. Высокаякасны запіс спектакля пакажуць на вялікім святлодыёдным экране (14 на 8 метраў) аўтакінатэатра па адрасе праспект Пераможцаў, 20,2 (ён знаходзіцца на пляцоўцы за Футбольным манежам). Пачатак у 20:30.

Падкрэсліваецца, што «гэты іміджавы праект створаны адмыслова для папулярызацыі Купалаўскага тэатра і нацыянальнай культуры».

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – гэта візітоўка тэатра. Яго прэм'ера адбылася год таму.

вс