Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

"Сумленныя людзі" збіраюцца накіраваць 100 тысяч назіральнікаў на выбары

12.07.2020 17:12
Раней ініцыятыва накіроўвала больш за 2 тысячы сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, з якіх uключылі толькі некалькіх.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: mohamed_hassan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ініцыятыва "Сумленныя людзі" збіраецца накіраваць на 5767 выбарчых участкаў 100 тысяч назіральнікаў. Мэта — "забяспечыць празрыстасць і адкрытасць выбараў". Раней ініцыятыва накіроўвала больш за 2 тысячы сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, але ўключылі толькі некалькі чалавек, паведамляе „Еўрарадыё”.

"Проведём выборы по чесноку!", — заклікаюць "Сумленныя людзі". Ініцыятыва прапануе інструкцыю для жадаючых паўдзельнічаць у назіранні.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 9 жніўня.

аз