Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адвакаты Бабарыкі паскардзіліся ў Генпракуратуру на АНТ

12.07.2020 14:09
Паводле іх, відэаматэрыял, паказаны на АНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Адвакаты Віктара Бабарыкі – Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі – падалі ў Генпракуратуру скаргу наконт спецрасследаванн АНТ аб так званай “справе Белгазпрамбанка” з кадрамі вочных ставак Віктара Бабарыкі з яго былымі падначаленымі, – паведамляе “Радыё Рацыя” са спасылкай на Tut.by.

Нагадаем, 9 ліпеня на АНТ выйшла “спецрасследаванне“ з кадрамі вочнай стаўкі Віктара Бабарыкі з былымі падначаленымі. У фільме паведамлялася, што затрымалі больш за 20 чалавек, “фігуранты актыўна супрацоўнічаюць са следствам“.

Ад прадстаўніка КДБ у сюжэце прагучала, што “следства мае неабвержныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў“.

Адвакаты Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка, Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі лічаць, што відэаматэрыял, паказаны на АНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права. Парушае прэзумпцыю невінаватасці, разгалошвае звесткі следства.

аз