Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнікоў штаба Бабарыкі выклікалі ў Генпракуратуру

16.07.2020 11:30
«Мы скарыстаемся гэтай магчымасцю для перадачы інфармацыі пра шматлікія парушэнні заканадаўства з просьбай прыняць меры».
Віктар Бабарыкафота: Ірына Арахоўская/Белсат

Каардынатара штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву і юрыста Максіма Знака выклікалі ў Генпракуратуру, паведамілі 16 ліпеня ў штабе былога прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост, аб чым піша сайт Навіны.

Прадстаўнікам штаба прыйшла позва з Генпракуратуры. Там пазначана, што выклікаюцца яны «у рамках рэалізацыі заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў».

«Мы скарыстаемся гэтай магчымасцю для перадачы інфармацыі пра шматлікія парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання», - заявілі ў штабе.

Калеснікава і Знак павінны былі наведаць пракуратуру 16 ліпеня ў 11:00, аднак неўзабаве стала вядома пра перанос сустрэчы.

Былы старшыня праўлення "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня па падазрэнні ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў і ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

нг