На пачатку жніўня можа быць запушчаны першы энергаблок Беларускай АЭС. Раней запуск электрастанцыі, якую будавалі 7 гадоў, некалькі разоў пераносіўся.
Аляксей Ліхачоў, кіраўнік расійскай кампаніі «Расатам», якая рэалізуе інвестыцыю, абвясціў аб магчымасці запуску на пачатку наступнага месяца. У траўні на электрастанцыю было пастаўлена ядзернае паліва.
5 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбаном заявіў, што пуск адбудзецца «літаральна на днях«, але ў Мінэнерга гэтую інфармацыю абверглі, адзначыўшы, што магчыма гэта адбудзецца ў ліпені.
Беларуская атамная электрастанцыя будуецца каля гораду Астравец, што ў 50 кіламетрах ад Вільні. У сувязі з будаўніцтвам літоўскія ўлады неаднаразова выказвалі сваю заклапочанасць пытаннямі бяспекі.
нг