Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Берасцейшчыне з’явіцца інклюзіўны пляж

16.07.2020 14:51
Аб’ект падрыхтуюць ужо да наступнага купальнага сезону.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/ New Africa

На Берасцейшчыне з’явіцца інклюзіўны пляж - паведамляе Радыё Рацыя. Зону адпачынку, адаптаваную пад людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, арганізуюць на Піншчыне на вадасховішчы «Пагост». Аб’ект падрыхтуюць ужо да наступнага купальнага сезону.

Нам даўно хацелася мець сваё месца адпачынку каля вады, – гаворыць інвалід-вазочнік Мікалай Трушко: – Людзі купаюцца, а вось вазочнікам… Кажуць: ай-да купацца – не, не хочацца вылазіць. Даўно ёсць ідэя, каб купацца можна было б даступна. І хацелася б мець сваё месца на прыродзе, каб мы тут маглі быць паўнапраўнымі гаспадарамі, і каб гэта было даступна для ўсіх.

Ініцыятыва стварэння інклюзіўнага пляжа на Піншчыне належыць мясцоваму дабрачыннаму аб’яднанню «З дабрынёй па свеце». Ідэю падтрымалі як неабыякавыя пінчукі, так і партнёрскія арганізацыі.

нг