Міжнародная арганізацыя «Рэпацёры без межаў» заклікала ўлады Беларусі спыніць новую хвалю рэпрэсій у дачыненні да журналістаў, паведамляе Радыё «Рацыя». У заяве адзначаецца, што 14 і 15 ліпеня падчас акцый пратэсту ў краіне было затрымана не менш за 16 прадстаўнікоў СМІ.
«Рэпарцёры без межаў» згадваюць, у прыватнасці, пра затрыманне карэспандэнта Радыё «Свабода» Антона Трафімовіча, якому зламалі нос, і пазаштатнай карэспандэнткі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Віялеты Саўчыц.
Адзначаецца, што затрыманы ў Брэсце супрацоўнік сайта «Першы рэгіён» Даніла Палянскі аштрафаваны на 810 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь займае 153-е месца сярод 180 краін.
вс
на фота: журналісты падчас працы (ілюстрацыйны здымак)