Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гомлі прайшоў роварны прабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі

18.07.2020 12:13
У прабегу прынялі ўдзел каля 20 чалавек, а міліцыя і АМАП спрабавалі перашкодзіць раварыстам.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/ CC0 Public Domain

У Гомлі прайшоў роварны прабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі, паведамляе Свабода. У прабегу прынялі ўдзел каля 20 чалавек, а міліцыя і АМАП спрабавалі перашкодзіць раварыстам.

«Мы планавалі збор ля Лядовага палаца. У выніку, калі прыехалі на кропку збору, там ужо былі супрацоўнікі міліцыі і АМАП у традыцыйным сінім мікрааўтобусе. Мы вырашылі змяніць месца збору і пераехалі на новую лакацыю ў мікрараёне Стары Аэрадром. Але і там нас ужо чакалі і пачалі выціскаць з пляцоўкі. Супрацоўнікі міліцыі рушылі ў наш бок, у выніку мы раз'ехаліся па дварах, хто куды. Яны – за намі», – паведаміў адзін з удзельнікаў роварнага прабегу.

У выніку, раварысты ўсё ж здолелі праехаць каля 30 кіламетраў з улікам уцёкаў ад міліцыянтаў. Удзельнікі заклікалі міліцыю «заняцца рэальнымі справамі, а не ганяцца за раварыстамі».

У Беларусі 25 чалавек праваабаронцы прызналі палітзняволенымі. Сярод іх прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, якому адмовілі ў рэгістрацыі Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, блогер Сяргей Ціханоўскі, муж кандыдаткі Святланы Ціханоўскай, блогер Ігар Лосік ды іншыя.

нг