Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ганна Канапацкая паведаміла, што не будзе прымаць удзел у дэбатах

18.07.2020 15:42
«Як вопытны палітык, які адбыўся, я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя слабейшымі апанентамі».
Ганна Канапацкаяпрофіль Г.Канапацкай у Фэйсбуку

Кандыдатка на пасаду прэзідэнта РБ Ганна Канапацкая паведаміла, што не будзе прымаць удзел у перадвыбарчых тэледэбатах - піша «Наша Ніва» са спасылкай на сацсеткі.

«Як вопытны палітык, які адбыўся, я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя слабейшымі апанентамі. Удзельнічаць у дзіцячых шоу пракрамлёўскіх марыянетак, якое складаецца з хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчынак-рагатушак, дазволіць сабе не магу ніяк. Мне неўзабаве яшчэ краінай кіраваць», — напісала Канапацкая.

Ліст у ЦВК аб адмове яна адправіць у панядзелак.

нг