Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

СМІ: У Беларусі хаваецца самы шуканы злачынца ў свеце

19.07.2020 09:39
Паводле СМІ, ён шчыльна звязаны з расійскай вайсковай прыватнай кампаніяй Вагнера ў Лівіі і расійскім ФСБ
       ,        ,
Фота Яна Марсалека са шматлікіх пашпартоў і дакументаў, па якіх ён мог уязджаць у розныя краіны, у тым ліку і ў Расіюфота: The Insider

19 чэрвеня ў нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся прыватны самалёт, на якім у Беларусь прыляцеў грамадзянін Аўстрыі Ян Марсалек, піша The Insider. Марсалек – самы шуканы на сёння злачынца ў свеце. Свайму калегу, які пацікавіўся, ці знаходзіцца ён у «палітычна стабільным асяроддзі» аўстрыец адказаў: «Не хвалюйцеся, ля ўлады тут адны і тыя ж людзі апошнія 25 гадоў».

У чэрвені 2020 года нямецкая кампанія Wirecard, у якой Марсалек працаваў галоўным аперацыйным дырэктарам і адказваў за дзейнасць кампаніі ў Азіі, абвалілася пасля таго, як аўдытары выявілі ў яе балансе дзірку ў 2 млрд еўра. Пасля гэтага СМІ даведаліся, што Марсалек шчыльна звязаны з расійскай вайсковай прыватнай кампаніяй Вагнера ў Лівіі і расійскім ФСБ, паведамляе «Еўрарадыё».

18 чэрвеня Марсалек быў звольнены. Сваім калегам ён сказаў, што ляціць на Філіпіны нібыта знайсці зніклыя мільярды, каб даказаць сваю невінаватасць, і знік. Марсалека пачалі шукаць не толькі ўлады Германіі і Аўстрыі з-за махінацый і растраты грошай, але і спецслужбы іншых краін, бо аўстрыйца пачалі падазраваць у сувязях з расійскай разведкай.

Прыватны самалёт Embraer 650 Legacy прывёз у Мінск Марсалека з Таліна, праз дзве гадзіны пасля прызямлення гэты самалёт выляцеў у Віцебск. Дзякуючы FlightRadar журналісты адсачылі, што такі ж прыватны самалёт прыляцеў у Талін з аўстрыйскага горада Калагенфурт.

вс