Грамадская кампанія «Католік не фальсіфікуе» ў «Фэйсбуку» заклікала ксяндзоў спрыяць сумленным выбарам у Беларусі. Раней кампанія звярталася да выбарчых камісій з напамінам, што фальсіфікацыі – гэта цяжкі грэх.
У прыватнасці, вернікі просяць святароў служыць малітоўныя набажэнствы за сумленныя выбары, а падчас нядзельных казанняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў. Яны зазначаюць, што паводле вучэння касцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць у палітычных і грамадскіх працэсах у краіне.
Нядаўна галава каталіцкага касцёлу ў Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар