Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія католікі заклікалі ксяндзоў спрыяць сумленным выбарам

19.07.2020 15:03
Нядаўна Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.
Kościół świętych apostołów Piotra i Pawła w Starych Wasiliszkach, miejscu urodzenia Czesława Niemena, okolice Grodna na Białorusi.
Kościół świętych apostołów Piotra i Pawła w Starych Wasiliszkach, miejscu urodzenia Czesława Niemena, okolice Grodna na Białorusi. Shutterstock/Staronaut

Грамадская кампанія «Католік не фальсіфікуе» ў «Фэйсбуку» заклікала ксяндзоў спрыяць сумленным выбарам у Беларусі. Раней кампанія звярталася да выбарчых камісій з напамінам, што фальсіфікацыі – гэта цяжкі грэх.

У прыватнасці, вернікі просяць святароў служыць малітоўныя набажэнствы за сумленныя выбары, а падчас нядзельных казанняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў. Яны зазначаюць, што паводле вучэння касцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць у палітычных і грамадскіх працэсах у краіне.

Нядаўна галава каталіцкага касцёлу ў Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар