Галоўная рэдактарка заблакаванага ў Беларусі сайта Хартыя-97 Наталля Радзіна заявіла пра тое, што дапамагла Святлане Ціханоўскай вывезці дзяцей у Еўрасаюз.
Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзіла кандыдатка ў прэзідэнты.
— Так, дзеці сапраўды ў бяспечным месцы, Наталля дапамагла нам гэта зрабіць, — сказала Святлана Ціханоўская.
У Ціханоўскіх двое дзяцей — 4-гадовая дачка і 10-гадовы сын. Святлана распавядала «Настоящему времени», што дзеці не ведаюць, што іх бацьку Сяргея Ціханоўскага арыштавалі. Дзецям расказваюць, што бацька ў камандзіроўцы, яму пішуць лісты. Да ад’езду дзеці былі пад наглядам адной, а часам дзвюх бабуляў.
Раней Святлана Ціханоўская казала, што на яе аказваўся псіхалагічны ціск.
16 чэрвеня яна нават запісала відэазварот. «Я знаходжуся ў Гомелі, я прыехала сюды, каб пачаць здачу подпісаў, сабраных у маю падтрымку, і на парозе адной з адміністрацый мне паступіў званок з пагрозамі ў мой адрас і на адрас маіх дзяцей з умовай таго, што я не павінна працягваць гэтую паездку".
яс