Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала прапануе стварыць Камітэт народнага (або нацыянальнага) адзінства. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, паведамляе «Еўрарадыё».
Палітык заявіў, што ўлады прыбралі з выбараў трох асноўных кандыдатаў, «сукупная электаральная падтрымка якіх складала 97%». Па яго словах, Камітэт народнага адзінства павінен вырашыць адну задачу – змену ўлады.
У гэтае аб'яднанне Цапкала запрасіў палітыкаў, якіх Лукашэнка выціскаў на грамадскую перыферыю, спартоўцаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі.
«Наша задача – прыбраць тых, хто разглядае беларускі народ як крыніцу для свайго дабрабыту, каб у яго былі грошы будаваць сабе рэзідэнцыі, набываць сабе самалёты, «Тэслы» і «Майбахі», – заявіў палітык.
Нагадаем, што пасля адмовы ў рэгістрацыі Валерый Цапкала падтрымаў кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую і ўвайшоў у яе абʼяднаны штаб.
вс