Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла графік школьных канікулаў у новым навучальным годзе, гаворыцца на сайце ведамства. Пра гэта паведамляе партал газеты «Звязда».
Першая чвэрць працягнецца з 1 верасня па 31 кастрычніка, другая – з 9 лістапада па 24 снежня, трэцяя – з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая – з 5 красавіка па 31 мая 2021 года.
Адпаведна, асеннія канікулы будуць працягвацца 8 дзён (1-8 лістапада), зімовыя – 17 дзён (25 снежня – 10 студзеня), вясеннія – 8 дзён (28 сакавіка – 4 красавіка).
вс