Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правёў паседжанне, падчас якога вызначыў палітычныя прыярытэты на бліжэйшы час.
Як расказаў Радыё «Свабода» лідар партыі Ігар Барысаў, у першую чаргу абмяркоўваўся ход прэзідэнцкай кампаніі. Цэнтральны камітэт выказаў пратэст Цэнтравыбаркаму ў сувязі з абмежаваннем колькасці назіральнікаў на выбарчых участках і лічыць яго незаконным.
У сувязі з гэтым падрыхтаваныя скаргі на імя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, а таксама ў Міністэрства юстыцыі, Генеральную пракуратуру і суд.
Таксама было заяўлена, што БСДП (Грамада) адкрытая да супрацы і каардынацыі дзеянняў са штабамі Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
Па словах Ігара Барысава, сябрам і прыхільнікам БСДП рэкамендавана галасаваць у асноўны дзень выбараў за Святлану Ціханоўскую, а таксама адстойваць свае правы на волевыяўленне ўсімі законнымі метадамі.
вс