Кіраўніку дзяржавы паказалі некалькі ўзораў агульнавайсковай формы. На яго пытанне, наколькі яна зручная і зносаўстойлівая, Лукашэнку адказалі, што «нараканняў салдаты і афіцэры не выказвалі, адзначыўшы, што новая форма пашытая з дыхаючай тканіны, добра носіцца, акрамя таго, ёсць узоры на любое надвор'е». Пра гэта паведамляе партал naviny.by.
Лукашэнка агледзеў стралковае ўзбраенне, якое выкарыстоўваюць атрады спецыяльнага прызначэння: кулямёты, снайперскія вінтоўкі, аўтаматы, гранатамёты і ракетную ўстаноўку, перадае яго прэс-служба.
Нагадаем, 16 ліпеня Лукашэнка наведаў 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.
вс