Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Валерый Цапкала з дзецьмі пакінуў Беларусь

24.07.2020 14:34
Яго жонка патлумачыла, што сямʼя валодае інфармацыяй не толькі пра магчымы арышт Валерыя Цапкалы, але і верагоднае пазбаўленне сямʼі бацькоўскіх правоў.
Валерый Цапкалафота: профіль Валерыя Цапкалы ў сетцы Facebook

Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала з'ехаў з Беларусі і ўзяў з сабой дзяцей. Пра гэта TUT.BY распавяла жонка экс-прэтэндэнта Вераніка Цапкала, паведамляе «Нава Ніва».

Тэлеканалу «Дождь» Вераніка Цапкала патлумачыла, што сямʼя валодае інфармацыяй не толькі пра магчымы арышт Валерыя Цапкалы, але і верагоднае пазбаўленне сямʼі бацькоўскіх правоў, таму было прынята тэрміновае рашэнне зʼехаць у Расію.

Нагадаем, Валерый Цапкала быў першым, хто агучыў сваё жаданне балаціравацца ў прэзідэнты сярод альтэрнатыўных кандыдатаў.

Падставай для адмовы ў рэгістрацыі Валерыя Цапкала кандыдатам у прэзідэнты стала недастатковая колькасць дакладных подпісаў – менш за 100 тыс. дакладных подпісаў (экс-кіраўнік ПВТ перадаў у ЦВК амаль 160 тыс. подпісаў, залічылі яму крыху больш за 78 тыс. подпісаў). Акрамя таго, праверка ЦВК паказала, што жонка Валерыя Цапкалы не ўказала, што ў яе ва ўласнасці ёсць акцыі «Прыёрбанка». У ЦВК гэта назвалі «істотнай неадпаведнасцю» патрабаванням да дакументаў кандыдата.

Валерый Цапкала падаў у Вярхоўны суд скаргу на рашэнне ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі. Вярхоўны суд пастанову Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі Цапкалы кандыдатам у прэзідэнты вырашыў пакінуць без зменаў.

вс