Беларуская Служба

Украіна патрабуе выдачы 28 з 33 затрыманых у Беларусі расійскіх баевікоў

01.08.2020 10:30
Кіеў ужо звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з запытамі аб часовым арышце асоб, затрыманых беларускімі праваахоўнікамі 29 ліпеня.
Plac Niepodległości w Kijowie
Plac Niepodległości w KijowieReview News/ Shutterstock

Арыштаваных у Беларусі расійскіх баевікоў Украіна падазрае ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі (арт. 258-3 КК Украіны). Пра гэта паведамляе "Наша Ніва", спасылаючыся на Офіс генеральнага пракурора Украіны. 

Украіна мае намер запатрабаваць выдачу гэтых асоб для прыцягнення да адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным удзелам ва ўзброеным канфлікце на Данбасе, растлумачылі ў ведамстве.

У паведамленні ўкраінскай Генпракуратуры таксама гаворыцца, што Кіеў ужо звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з запытамі аб часовым арышце асоб, затрыманых беларускімі праваахоўнікамі 29 ліпеня.

эж