Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Баранавічах Ціханоўскую і яе «баявых сябровак» сустрэлі хлебам-соллю

02.08.2020 10:29
Пасля мітынгу ў Баранавічах Святлана Ціханоўская з камандай адправіцца ў Брэст.
   . 2  2020
Святлана Ціханоўская ў Баранавічах. 2 жніўня 2020 годаPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніцамі аб'яднанага штабу Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала працягвае агітацыйнае турнэ па краіне. Сёння ў Баранавічах жанчын-палітыкаў сустрэлі хлебам-соллю, паведамляе «Еўрарадыё».

«Жадаем вам здароўя, поспехаў, і каб вы набралі 76%, – так вітаў Святлану і кампанію жыхар Баранавічаў Мікалай Чарнавус. – 24 пакінем ім».

Таксама Чарнавус узгадаў Яўгена Васількова з Хойнікаў – блогера-трактарыста, які быў затрыманы 1 жніўня нібыта за непадпарадкаванне міліцыі.

«Я б хацеў, калі вы станеце прэзідэнтам, пастаўце яго старшынёй сельскага савету», – папрасіў Мікалай Чарнавус. Публіка вітала гэтыя словы ўсмешкамі і авацыяй.

Пасля мітынгу ў Баранавічах, які, па падліках праваабарончага цэнтру «Вясна» наведала больш за 7000 чалавек, Святлана Ціханоўская з камандай адправіцца ў Брэст.

вс