Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка перанёс пасланне народу і парламенту

02.08.2020 17:08
Лукашэнка выступіць з пасланнем у дзень пачатку датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта.
Alaksandr Łukaszenka
Alaksandr ŁukaszenkaShutterstock/Siarhei Liudkevich

Аляксандр Лукашэнка перанёс штогадовае пасланне беларускаму народу.

Мерапрыемства было запланаванае на панядзелак, 3 жніўня, аднак пройдзе (па дадзеных на сённяшні дзень) 4 жніўня, паведамляе партал naviny.by.

Як паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, «дэпутатам давялі, што [адбудзецца] ў аўторак, у панядзелак адкрыецца пазачарговая сесія».

Паводле словаў Гайдукевіча, які таксама з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, прычыны пераносу даты паслання дэпутатам не растлумачылі.

Такім чынам, Лукашэнка выступіць з пасланнем у дзень пачатку датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта.

вс