Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафтапрадукты

03.08.2020 10:45
Новая стаўка пошліны на 10 долараў вышэйшая за ранейшую.
Аўдыё

Беларусь з 1 жніўня павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2020 года нумар 450, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $46,9 за 1 т (раней – $37,8).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $20,7 до $25,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты – з $11,3 да $14 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 ліпеня. Тады яны таксама павышаліся.

юл