Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь чакае прыбыцця азербайджанскай нафты

03.08.2020 11:30
Гэта рэакцыя на 40% скарачэнне паставак сыравіны з Расіі.
Ілюстрацыйны здымакPhoto: pexels.com/CC0

4-5 жніўня ў порт Адэсы прыбудзе чарговы танкер нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Сёлета кампанія SOCAR паставіла беларускаму канцэрну «Белнафтахім» пяць партый нафты агульным аб'ёмам каля 420 тысяч тон праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса – Броды на Мазырскі НПЗ. Беларускі бок разлічвае, што азербайджанскі канцэрн зможа паставіць у Беларусь у бягучым годзе да 1 мільёна тон нафты.

У жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. Танкер з 80 тысячамі тон нафты сорту White Eagle Blend чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам.

У сваю чаргу расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені-ліпені паставілі ў Беларусь крыху больш за 6 мільёнаў тон нафты, што на 37% менш, чым у студзені-ліпені 2019 году, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на аператыўную зводку паліўна-энергетычнага комплексу Расіі.

юл