Выпускнікі факультэта радыёфізікі БДУ розных гадоў апублікавалі адкрыты зварот да членаў выбарчых камісіяў. У звароце гаворыцца, што беларусы маюць права свабодна абіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры таемным галасаванні.
Зазначаецца таксама, што цяпер у краіне парушаецца законнае права людзей на сумленныя выбары. Выбарчая кампанія ператварылася ў жорсткую і непрымальную барацьбу з іншадумствам. Самыя моцныя альтэрнатыўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта знятыя з дыстанцыі на старце. Незалежныя кандыдаты не прайшлі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а на ўчасткі абмежаваны доступ назіральнікаў. Тых, хто выходзіць на мірныя акцыі пратэсту ці проста апынуўся побач з імі, хапаюць на вуліцах, кідаюць у аўтазакі і саджаюць.
У звязку з гэтым складальнікі лісту звярнуліся да членаў выбарчых камісіяў усіх узроўняў, каб тыя палічылі галасы беларусаў. Таму што ў Беларусі павінны быць выбары.
юл