Такая супольная памежная аперацыя адбываецца ў рамках барацьбы з незаконнай дзейнасцю з сярэдзіны ліпеня і будзе трываць да канца кастрычніка, паведаміла Радыё «Свабода».
Асноўны этап спецаперацыі прадугледжвае «аператыўна-вышуковыя, прафілактычныя, рэжымныя і іншыя захады для выяўлення і спынення незаконнай дзейнасці на дзяржаўнай мяжы». Такія захады адбываюцца як па-за пунктамі пропуску, такі і ў іхных межах. Апроч таго, адбываецца маніторынг сітуацыі ў памежных раёнах і на дарогах міжнародных зносін.
У патруляванні задзейнічаныя пілатаваная і беспілотная авіяцыя.
Пасля затрымання 29 ліпеня прадстаўнікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Беларусь заявіла аб намеры на ўкраінскім кірунку павялічыць колькасць памежных нарадаў і ўзмацніць кантрольныя прафілактычныя захады.
30 ліпеня афіцыйны прадстаўнік дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі паведаміў, што кіраўнікі памежных ведамстваў дзвюх краін на той момант ужо дамовіліся пра ўзмацненне праверак у пунктах пропуску на ўкраінскім кірунку.
юл