X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Выйшаў раман «1984» Оруэла па-беларуску

04.08.2020 14:05
Антыўтопія Оруэла была забаронена ў Савецкім Саюзе да 1988 года, а ўпершыню на беларускай мове выйшла ў 1992 г.
  Facebooka
Фота з Facebooka Сяргея Макарэвіча.

Знакамітая антыўтопія Джорджа Оруэла, героі якой жывуць і кахаюць у таталітарным рэжыме, выйшла ў незалежным выдавецтве «Янушкевіч» на беларускай мове. Падрыхтаваны Сяргеем Шупам новы пераклад кнігі «1984» выдадзены на 340 старонках «партызанскага фармату» – як тлумачыцца, такім чынам кніга зможа ўвесь час заставацца з чытачом, каб той не забываўся на важныя рэчы.

Напісаны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя раман даследаваў спецыфіку тыраніі і ўвёў ва ўжытак паняцці наваязу, двудумства, паліцыі думак, двуххвілінак нянавісці альбо міністэрства міра, што распальвае войны. Цытата з кнігі «Вялікі Брат сочыць за табой» стала адной з самых папулярных літаратурных вытрымак і дагэтуль агучваецца ў адносінах да аўтарытарных рэжымаў.

Паводле слоў дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча, за Оруэла яны ўзяліся, бо адчулі сацыяльную замову: «Наша выдавецтва неабыякавае да таго, што адбываецца ў краіне, і гатова адгукацца на запыты грамадства. Нам цяжка назіраць тэатр абсурду, які навязвае ўлада, і выданне антыўтопіі Оруэла становіцца нашай літаратурнай зброяй, бо кніга дазваляе зразумець, да чаго прыводзяць татальная хлусня і зацісканне гаек. Мы мяркуем, у якасці напаміну і папярэджання раман «1984» сёння патрэбны беларусам».

Антыўтопія Оруэла была забаронена ў Савецкім Саюзе да 1988 года, а ўпершыню на беларускай мове выйшла ў 1992-м у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Кніга ў перакладзе Сяргея Шупы і з яго ж пасляслоўем у абмежаваным накладзе паступіць у продаж ужо сёння.

яс/nn.by