Цэнтральная выбарчая камісія агучыла адсотак яўкі ў першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Ён склаў 4,98%. Гэта значыць, што ўжо прагаласавалі амаль 350 тыс. чалавек. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў першы дзень было 4,49%, паведамляе «Еўрарадыё».
Калі верыць афіцыйным лічбам (назіральнікі ўжо маюць вялікія прэтэнзіі да камісій), сёлета найлепшы паказнік прадэманстравала Гомельская вобласць – 7,55%, найгоршы – Гродзеншчына, у якой 3,39%. У Мінску – 4,77%. У 2015-м па выніках першага дня датэрміновага галасавання ў лідарах была Віцебская вобласць – 5,1%, найменш людзей прыйшло на ўчасткі ў Гродзенскай вобласці – 3,84%. У сталіцы было 4,62%.
вс