4 жніўня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне. У сярэдняй школе № 38, 36-м выбарчым участку, колькасць тых, хто прагаласаваў, у тры разы меншая, чым зафіксавала выбарчая камісія, паведамляюць «Моцныя навіны».
Як распавяла назіральніца Аляксандра, яе на ўчастак не дапусцілі. Увесь час яна правяла пад дзвярыма. «Не адыходзіла ні на хвіліну», – запэўнівае дзяўчына. Тым не менш вынікі яе падлікаў і камісіі істотна адрозніваюцца: назіральніца налічыла ўсяго 39 чалавек, камісія – 102.
Аляксандра звярнулася з пытаннем, як такое магло адбыцца, да намесніка старшыні камісіі, на што атрымала адказ, што ён не прысутнічаў увесь час на ўчастку, і параіў пацікавіцца ў тых, хто не пакідаў тэрыторыі. Адказ прадказальны. Дзяўчыне заявілі, што яна дрэнна лічыла.
вс