Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вучні СШ №12 у Мінску запрашаюць на флэш-моб #дзякуйштонавучылі

15.08.2020 10:07
Мэта іх акцыі прыцягнуць увагу работнікаў школы і выбарчай камісіі, якая па гэты дзень, на вялікі жаль, так і не апублікавала вынікі галасавання, не даўшы выбаршчыкам азнаёміцца з пратаколам.
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Былыя і цяперашнія вучні СШ №12 у Мінску, у якой падчас выбарчай кампаніі было размешчана некалькі ўчасткаў для галасавання, на якіх былі выяўлены шматлікія парушэнні, аб'ядноўваюцца, каб падтрымаць флэш-моб #спасибочтонаучили!

Мэта іх акцыі прыцягнуць увагу работнікаў школы і выбарчай камісіі, якая па гэты дзень, на вялікі жаль, так і не апублікавала вынікі галасавання, не даўшы выбаршчыкам азнаёміцца з пратаколам.

У суботу, 15.08, а 14:00, яны збіраюцца каля сценаў роднай школы, каб прынесці падзякі ад ганебных настаўнікаў-сябраў камісій!

Ужо ёсць каля 100 ахвотных прыняць удзел у флэш-мобе. Яны запрашаюць іншых вучняў далучыцца да акцыі!

ав